18 красавiка 2024, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зафіксаваная рэдкая з'ява ў Сусвеце

19
Зафіксаваная рэдкая з'ява ў Сусвеце
ФОТА: XENON COLLABORATION

З'яву ўдалося зафіксаваць з дапамогай дэтэктара, які знаходзіцца пад зямлёй.

Навукоўцы зафіксавалі адну з самых рэдкіх фізічных з'яў - асаблівы тып радыеактыўнага распаду ў ксеноне-124. Гэта ўдалося зрабіць з дапамогай дэтэктара цёмнай матэрыі XENON1T, размешчанага пад зямлёй у горным масіве Гран-Сасо ў Італіі. Пра гэта паведамляе lenta.ru cо спасылкай на выданне Science Alert.

Перыяд паўраспаду ксенону, то бок, час, за які распадаецца палова рэчыва, дасягае 1,8 памножанае на 10 у 22-й ступені гадоў, гэта значыць, у трыльён разоў перавышае ўзрост Сусвету. Даследчыкі назіралі тып паўраспаду, названы падвойным электронным захопам. Два пратоны ў атаме ксенону адначасова паглыналі два электроны з электроннай абалонкі, у выніку чаго ўтварыліся два нейтроны.

Са слоў навукоўцаў, выяўленне распаду стала магчымым праз дакладную каліброўку XENON1T, прызначанага для выяўлення ўзаемадзеяння гіпатэтычных часціц цёмнай матэрыі з атамамі ізатопаў ксенону з агульнай масай 1,3 тоны. Дэтэктар зафіксаваў перагрупоўку электронаў, адпаведную нейтрыннаму падвойнаму захопу, гэта значыць, пры захопе электронаў ядром выпускаюцца два нейтрына.

У будучыні даследчыкі плануюць зафіксаваць безнейтрынны захоп двух нейтронаў, які з'яўляецца яшчэ больш рэдкім тыпам распаду ксенону-124.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках