20 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экалагічная павестка партый важная для 77% еўрапейцаў

1
Экалагічная павестка партый важная для 77% еўрапейцаў

Змены клімату - адзін з ключавых фактараў выбару партыі для галасавання ў Еўрапарламент.

Для 77% еўрапейцаў, якія збіраюцца галасаваць на выбарах у Еўрапарламент, змены клімату - адзін з ключавых фактараў выбару партыі для галасавання. Такія звесткі апытання, якія правяла сярод еўрапейцаў брытанская кампанія даследаванняў рынку Ipsos MORI, паведамляе «Европульс».

Самым важным экалагічным пытаннем, з пункту гледжання еўрапейцаў, выявіўся пераход да больш устойлівай сельскай гаспадаркі. Гэта ўважаюць за важнае 87% славакаў, 86% аўстрыйцаў (менавіта Аўстрыя лідаруе ў ЕЗ у колькасці арганічных ферм - на іх прыпадае 23% ферм у краіне) і 85% італійцаў. Агулам 82% еўрапейцаў уважаюць гэта за важнае пытанне і гатовыя аддаць голас тым партыям і кандыдатам, якія надаюць увагу гэтай тэме.

Апытанне рынку Ipsos MORI прайшло ў пачатку 2019 года ў 11 краінах ЕЗ. У ім узялі ўдзел 2 тысячы чалавек ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў.

Выбары ў Еўрапарламент пройдуць ва ўсіх краінах ЕЗ з 23 да 26 траўня 2019 года.

Краіны Еўразвязу традыцыйна лідаруюць у сусветных рэйтынгах ва ўнёску ў барацьбу са зменай клімату. У ЕЗ дзейнічае комплекс захадаў для барацьбы са зменай клімату, іх галоўная мэта - стрымаць глабальнае пацяпленне ў межах 1,5 - 2 градусаў Цэльсія у параўнанні з узроўнем даіндустрыяльнай эпохі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках