24 красавiка 2024, Серада, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Некаторыя думаюць, што воблака само пройдзе і сонца заззяе

Генадзь Фядыніч: Некаторыя думаюць, што воблака само пройдзе і сонца заззяе
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Уладам трэба нагадваць аб праблемах, толькі такім чынам можна чагосьці дамагчыся.

Адзін з лідараў прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавёў «Радыё Рацыя», што незалежныя прафзвязы не выйдуць з акцыяй 1 траўня:

- Мы планавалі выйсці на вуліцу 1 траўня, але, калі разглядалі гэтае пытанне на радзе Беларускай канфедэрацыі дэмакратычных прафзвязаў, то там прынялі пастанову не ладзіць ніякія мерапрыемствы ў гэты дзень. І я не разумею такога падыходу. На незалежныя прафзвязы апошнім часам ідзе сур'ёзны накат, а мы не здольныя гучна пра гэта заявіць? Не здольныя вывесці людзей на вуліцу? Некаторыя, мабыць, думаюць, што воблака само пройдзе, і сонейка заззяе. Не заззяе. Трэба ўладам нагадваць пра праблемы, толькі такім чынам можна чагосьці дамагчыся.

- Магчыма, няма грошай, каб аплачваць паслугі міліцыі за ахову парадку на акцыі?

- Магчыма, і гэта, але ў першую чаргу трэба гаварыць пра гатоўнасць правесці мітынг. Я думаю, што Беларускі кангрэс дэмакратычных прафзвязаў трохі спалохаўся, што шмат людзей выйшла з незалежных прафзвязаў, але ў такім выпадку наадварот трэба рабіць нейкія захады для павышэння актыўнасці. Але цяпер адбываецца нешта незразумелае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках