20 красавiка 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарыць адзін з найбуйнейшых ракетных заводаў Расеі

26
Гарыць адзін з найбуйнейшых ракетных заводаў Расеі

Пажар узнік на Краснаярскім машынабудаўнічым заводзе, які вырабляе ракеты «Сінь» і «Сармат».

На адным з найбуйнейшых у Расеі абаронным заводзе - «Красмаш» у Краснаярску - узнік пажар.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на рэгіянальнае галоўнае ўпраўленне МНС РФ, узгаранне распачалося на даху аднаго з цэхаў завода, які вырабляе ў тым ліку міжкантынентальныя ракеты «Сармат» і «Сінь», а таксама разгонныя блокі для ракет-носьбітаў «Зеніт» і «Пратон».

Плошча пажару пакуль не ўдакладняецца, аднак яму прысвоены чацвёрты ўзровень складанасці з пяці магчымых.

У цэху цалкам абрынуўся дах. Усіх людзей паспелі вывесці, пацярпелых няма.

Паводле звестак МНС РФ, на тушэнне агню задзейнічаны 9 адзінак тэхнікі і 38 чалавек асабовага складу.

Агнём ахоплена 5 тысяч квадратных метраў, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў экстраных службах Краснаярска. З ягоных слоў, ачаг пажару знаходзіцца ў цэху халадзільных установак.

Будынку і збудаванню завода «Красмаш» пажар на тэрыторыі не пагражае, заявілі ў «Раскосмасе».

Пры гэтым версія «Раскосмасу» адрозніваецца ад той, якую вылучае МНС. Кіраўнік прэс-службы дзяржкарпарацыі заявіў РІА Новости, што гарыць не цэх завода, а склад лядоўняў «Біруса», якія вырабляюцца там жа.

«Супрацоўнікі завода «Красмаш» сумесна з МНС прынялі захады, каб засцерагчы памяшканні, што непасрэдна належаць заводу», - сказаў кіраўнік прэс-службы «Раскосмасу» Уладзімір Усціменка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках