20 красавiка 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты ўпалі больш чым на 4%

6
Кошты нафты ўпалі больш чым на 4%

Нафта Brent істотна патаннела без бачных навін.

Пасля ўзлёту коштаў нафты да максімумаў за паўгода на рынак «чорнага золата» прыйшлі буйныя прадаўцы.

Нафтавыя катыроўкі рэзка знізіліся на вячэрнім гандлі ў чацвер і перажылі яшчэ дзве хвалі падзення ў пятніцу, у выніку якіх кошт асноўнага гатунка абрынуўся больш чым на 4% за дзень, паведамляе finanz.ru.

Чэрвеньскія ф'ючэрсы на марку Brent, якія дасягалі напярэдадні адзнакі ў 75,6 даляра за барэль, да 18.19 паводле Менску патаннелі да 71,83 даляра.

Імаверна, падзенне катыровак - вынік фіксацыі прыбытку інвестарамі пасля дасягнення адзнакі 75 даляраў за барэль Brent, разважае сыравіннай стратэг Saxo Bank Оле Стот Хансен.

Нагодай маглі стаць звесткі з Кітая, якія паказалі, што найбуйнейшы імпарцёр нафты на 25% скараціў закупкі ў Ірана, кампенсаваўшы іх нафтай з Савудаўскай Арабіі, якая другі месяц запар сталі галоўным пастаўшчыком для КНР, мяркуе старэйшы стратэг DailyFX Ілля Співак.

Гэта магло зняць частку боязі дэфіцыту нафты праз антыіранскія санкцый, якія ўступяць у поўную сілу з 2 траўня, кажа Співак.

Агулам страхі дэфіцыту нафты перабольшаныя: у Савудаўскай Арабіі і яе хаўруснікаў ёсць дастаткова магутнасцяў, каб пакрыць усе выпадковыя іранскія аб'ёмы, папярэджвае кіраўнік аналітыкі Rystad Б'ёрн Танхаўген.

«З кастрычніка 2018 года саўдзіты, Расея і ААЭ разам скарацілі здабычу на 1,3 млн барэляў у дзень. Гэтага з лішкам хопіць, каб кампенсаваць страту Ірана», - тлумачыць ён.

Кошт нафты падтрымлівалі навіны пра перакрыццё трубаправоду «Дружба», па якім з Расеі і Усходнюю Еўропу і Нямеччыну пастаўляецца 1 млн барэляў у дзень, дадае прэзідэнт Lipow Oil Associates Андру Ліпоў.

Але ў чацвер стала вядома, што расейскія ўлады ўзгаднілі механізм ліквідацыі аварыі, з якой у нафту патрапілі злучэнні хлору. У пятніцу Мінэнэрга РФ абвясціла, што правядзе перамовы з прадстаўнікамі Беларусі, Польшчы і Украіны ў Менску што да якасці сыравіны.

Расея, Беларусь, Польшча і Украіна ў пятніцу правядуць перамовы што да якасці расейскай экспартнай нафты ў Менску, паведаміла Мінэнерга РФ. Пры гэтым адгрузка расейскай нафты ў порце Усць Луга працягваецца, дадалі ў ведамстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках