20 красавiка 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аднаўленне стабільнай працы «Дружбы» спатрэбіцца паўмесяца

2
На аднаўленне стабільнай працы «Дружбы» спатрэбіцца паўмесяца

На перамовах прадстаўнікі РФ, Беларусі, Польшчы і Украіны ўзгаднілі мерапрыемствы для ліквідацыі інцыдэнту.

Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Козак паводле вынікаў перамоў у Менску заявіў, што стабільная работа нафтаправода «Дружба» будзе адноўленая на працягу двух тыдняў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт РБК.

У перамовах бралі ўдзел прадстаўнікі Расеі, Беларусі, Польшчы і Украіны. Паводле іх вынікаў былі выпрацаваны рашэнні для рэалізацыі тэхналагічных мерапрыемстваў для ліквідацыі наступстваў інцыдэнту на нафтаправодзе «Дружба».

«Гэта дазволіць, як раней меркавалася, да 29 красавіка падаць адпаведную стандартам нафту да мяжы з Беларуссю, а на працягу двух тыдняў цалкам аднавіць стабільную працу нафтаправода», - сказаў Козак.

Пра зніжэнне якасці расейскай нафты Urals, якая паступае па нафтаправодзе «Дружба», на мінулым тыдні паведаміў «Белнафтахім». Праз гэта Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў праз праблемныя пастаўкі. Менск ацаніў страты ад гэтага ў $100 млн. Пазней некалькі еўрапейскіх краін прыпынілі закупкі расейскай нафты ў гэтым нафтаправодзе.

У кампаніі «Транснафта» прыйшлі да высновы, што хлорарганіка, забруджаная нафтай, трапіла ў «Дружбу» праз прыватны «СамараТрансНафта-тэрмінал». Афіцыйны прадстаўнік кампаніі Ігар Дзёмін заявіў, што, паводле папярэдніх звестак, забруджванне было наўмысным.

У «СамараТрансНафта-тэрмінале» заявілі, што вузел зліву і кампаўндзіравання нафты (ВЗІКН) Самара-Унеча, на якім адбылося ўкідванне забруджанай нафты, быў прададзены ў 2017 годзе.

Козак паабяцаў, што вінаватыя ў пагаршэнні якасці нафты кампаніі і іх мэнэджмэнт будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках