29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Нью-Ёрку выйшлі на мітынг перад штаб-кватэрай ААН

9
Беларусы Нью-Ёрку выйшлі на мітынг перад штаб-кватэрай ААН

Мітынг быў прысвечаны 33-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

26 красавіка 2019 года, перад будынкам штаб-кватэры Аб'яднаных Нацыяў на Манхэтане ў Нью-Ёрку прайшоў мітынг, прысвечаны 33-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook актывіст Вадзім Васільеў.

Мітынг праводзіўся ў знак салідарнасці і падтрымкі беларусаў, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі і дагэтуль вымушаныя сутыкацца з яе наступствамі.

«Гэта таксама быў пратэст супраць той абыякавасці, якую праяўляюць улады ў Беларусі, замоўчваючы сапраўдную сітуацыю ў забруджаных раёнах», - адзначыў актывіст.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках