19 красавiка 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскія студэнты запатрабавалі знесці помнік Дзяржынскаму

6
Маскоўскія студэнты запатрабавалі знесці помнік Дзяржынскаму
ПОМНІК ДЗЯРЖЫНСКАМУ У МАСКВЕ

На месцы помніка прапануецца паставіць мемарыял у памяць пра ахвяраў палітычных рэпрэсій.

У Маскве студэнты Вышэйшай школы эканомікі (ВШЭ) запатрабавалі дэмантаваць помнік Феліксу Дзяржынскаму, усталяваны ў двары аднаго з карпусоў універсітэта. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Настоящее время».

Студэнты вырашылі сабраць подпісы за дэмантаж і перанос помніка, напрыклад, у парк «Музеон». Актывісты выступаюць за ліквідацыю сімвалаў таталітарнага савецкага мінулага, у тым ліку за зруйнаванне помнікаў функцыянерам.

«Фелікс Дзяржынскі - гэта забойца і тыран. Ён адказны за стварэнне штучнага голаду, за чырвоны тэрор і масавыя рэпрэсіі на тэрыторыі Расеі», - заявіў студэнт ВШЭ Данііл Карнілаў.

На месцы помніка прапануецца паставіць мемарыял у памяць пра ахвяраў палітычных рэпрэсій. Адміністрацыя ВШЭ на ініцыятыву студэнтаў пакуль не адрэагавала.

Помнік усталявалі ў 1937 годзе на тэрыторыі фабрыкі імя Дзяржынскага на Шабалаўскай вуліцы. У 2010 годзе будынак перадалі ВШЭ.

Раней актывісты праекта «дэкамунізацыі» Яўген Сучкоў і Вольга Саўчанка кінулі ў бюст ля магілы Іосіфа Сталіна ў Маскве па гваздзіку і былі затрыманыя. Падчас акцыі яны выгукнулі: «Гары ў пекле, кат народа, забойца жанчын і дзяцей».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках