19 красавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праваслаўным Велікодным тыдні па-беларуску будуць служыць у сямі цэрквах Беларусі

2
На праваслаўным Велікодным тыдні па-беларуску будуць служыць у сямі цэрквах Беларусі

Сьветлае Хрыстова Ўваскрэсеньне на беларускамоўных службах змогуць адзначыць праваслаўныя Менску, Горадні, Івянца і вёскі Любань.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

28 красавіка, нядзеля

На Ўваскрэсеньне Госпада і Збаўцы Ісуса Хрыста, праваслаўныя хрысьціяне змогуць узяць удзел у літургіях па-беларуску:

у Менску — а 9.00 у духоўнай акадэміі, у царкве ў гонар сьвяціцеля Кірылы Тураўскага, вул. Кірылы і Мяфодзія, 3;

у Горадні — а 9.00 у царкве ў гонар Ксеніі Пецярбурскай, вул. Дамейкі, 7.

29 красавіка, панядзелак

А 9.00 — у царкве ў гонар сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Івянцы Валожынскага раёну, пл. Свабоды, 3.

1 траўня, серада

А 9.00 сьвяточную літургію адслужаць у Менску, у прыходзе ў гонар іконы Божае Маці «Ўсіх тужлівых радасьць». Увага: служба адбудзецца на 2-м паверсе вучэбнага корпусу, у дамавой царкве ў гонар мучанікаў-немаўлят Віфлеемскіх, вул. Прытыцкага, 65.

3 траўня, пятніца

А 9:00 — літургія ў царкве ў гонар сьвятой пакутніцы Тацяны, Менск, вул. Русіянава, 50 (мікрараён Уручча).

4 траўня, субота

А 8.00 — беларуская літургія ў Менску, у Сьвята-Петра-Паўлаўскім саборы, вул. Ракаўская, 4.

5 траўня, нядзеля

у Івянцы Валожынскага раёну, а 9.00, у Эўфрасіньнеўскай царкве на плошчы Свабоды, 3.

у в. Любані Вілейскага раёну а 9.00, у царкве ў гонар Сабору беларускіх святых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках