25 красавiка 2024, Чацвер, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўравізія-2019»: Нарвежцы едуць на конкурс з саамскімі напевамі

2
«Еўравізія-2019»: Нарвежцы едуць на конкурс з саамскімі напевамі

Якім чынам краіны ўдзельніцы «Еўравізіі-2019» паспрабуюць здзівіць нас сёлета?

Фантазія ў пастаноўшчыкаў нумароў проста дзівіць: лётаюць вядзьмаркі, мужчыны ў пёрах, хлопец, які не можа паварушыцца пад цяжарам крылаў анёла, і шматметровыя жанчыны з бліскавак і шкла. Але вось вам зусім свежыя навіны ад прадстаўнікоў Нарвегіі – шаманскія спевы пад вясёлыя падскокванні ад тройцы KEiiNO з песняй «Spirit in the Sky».

У складзе трыа KEiiNO саамскі рэпер Фрэд-Рэнэ Бульё, спявак Том Х'юга Хермансэн і спявачка Аляксандра Ротан, піша сайт «Дэталі».

Кампазіцыя «Spirit in the Sky» хутка ўзляцела на вяршыню нарвежскіх чартаў.

Нарвежска-саамская група KEiiNO спалучае ў сваёй творчасці поп, электроніку, танцавальную музыку, ангельскую і саамскую мовы і ёйк – традыцыйны спеў саамаў. Для ёйку характэрны асаблівы рытм, паўтор цягам усёй песні адных і тых самых, прыгожых на гук, але часта пазбаўленых прамога сэнсу словаў. Вось так дзякуючы гэтай тройцы многія даведваюцца пра саамаў – малалікі паўночнаеўрапейскі народ, які традыцыйна адносіцца да фіна-уграў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках