20 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нечакана зляцеў з Кітая

132
Лукашэнка нечакана зляцеў з Кітая

Паведамляецца, што беларускі дыктатар пакрыўдзіўся на Пуціна.

Аляксандр Лукашэнка датэрмінова пакінуў саміт у Кітаі праз таямнічы канфлікт з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Як піша Telegram-канал Расстрыга, які вядзе журналіст Сяргей Дарэнка, самалёт кіраўніка Беларусі датэрмінова вылецеў з Кітая і накіраваўся ў Менск. Аляксандр Лукашэнка не стаў чакаць канца афіцыйных сустрэчаў і раней за час пакінуў саміт "Адзін пояс, адзін шлях".

Інфармацыю пра перамяшчэнне самалёта можна паглядзець на сайце PlaneFinder, які адсочвае перасоўванне паветраных судоў. І там сапраўды паказана, што самалёт EW-001PB вылецеў у Менск увечары, 26 красавіка.

"Лукашэнка прапусціў усе суботнія мерапрыемствы. У гэтым учынку – жэст крыўды на Пуціна. Пуцін ухіліўся ад сустрэчы", – тлумачаць учынак Лукашэнкі аўтары канала.

Сапраўды, апошнія месяцы ў стасунках паміж Менскам і Масквой назіраецца напружаная рыторыка. Расея практычна ў адкрытую намякае на стварэнне "саюзнай дзяржавы", якое дэ-факта азначае анэксію Беларусі.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках