19 красавiка 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежа інтэлектуалаў: Шакалад уплывае на працу мозгу

5
Ежа інтэлектуалаў: Шакалад уплывае на працу мозгу

Шакалад карысны для мозгу – гэта праўда ці міф?

Паводле даследавання навукоўцаў з Італіі, штодзённае ўжыванне шакаладу можа паляпшаць мазгавую дзейнасць чалавека.

Шакалад, які зроблены з какавы, можа паляпшаць памяць і працэсы візуальнага ўспрымання чалавека, піша Science Alert.

Даследнікі з Універсітэта Л'Акуіла ў Італіі вызначылі, што натуральныя хімічныя элементы, якія ўтрымліваюцца ў какаве, могуць мець тэрапеўтычны эфект для функцый мыслення чалавека.

Да прыкладу, поліфенолы, якія ўтрымліваюцца ў какаве і чорным шакаладзе павышаюць узровень спакою і задавальнення чалавека, а флаванолы могуць развязаць праблему ўзроставага пагаршэння памяці.

Навукоўцы даследавалі, як штодзённае ўжыванне шакаладу ў розных колькасцях уплывае на працу мозгу. Высветлілася, для людзей ва ўзросце шакалад спрыяў паляпшэнню ўвагі, памяці, успрымання і функцыям маўлення. Найбольш пазітыўна шакалад уплываў на тых, у каго былі лёгкія кагнітыўныя разлады і праблемы з памяццю.

У здаровых людзей шакалад таксама выклікаў палепшаную мазгавую актыўнасць. "Флаванолы какавы дабратворна ўплываюць на здароўе сэрцава-судзіннай сістэмы і могуць палепшыць кровазабеспячэнне галаўнога мозгу. Гэтая структура асабліва схільная да старэння і, такім чынам, з'яўляецца патэнцыйнай крыніцай пагаршэння памяці для людзей ва ўзросце", – пісалі даследнікі з італьянскага ўніверсітэта.

Тым не менш празмернае спажыванне шакаладу можа несці і патэнцыйныя рызыкі, звязаныя з вялікай колькасцю калорый, дадавання цукру і малака, а таксама наяўнасці ў ім таксічных кафеіну і тэабраміну. Акрамя магчымага атлусцення, навукоўцы падлічылі, што ўжыванне прыкладна 85 плітак шакаладу можа прывесці да атручвання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках