25 красавiка 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выкарысталі лазер для перадачы гуку проста ў вуха

2
Навукоўцы выкарысталі лазер для перадачы гуку проста ў вуха

Такія тэхналогіі могуць быць карыснымі для абмену сакрэтнай інфармацыяй.

Навукоўцы з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута выкарыстоўвалі лазер для перадачы розных аўдыёсігналаў, ад музыкі да гаворкі, непасрэдна ў чалавечае вуха, піша Futurism (пераклад - nv.ua).

Тэхналогія заснаваная на так званым фотаакустычным эфекце, з дапамогай якога гукавыя хвалі пераўтворацца ў светлавы прамень. Сістэма дазваляла перадаць гук на адлегласць да 2,5 метраў з гучнасцю блізу 60 дэцыбел.

Навукоўцы мяркуюць, што такія тэхналогіі могуць быць карыснымі ў экстраных сітуацыях, да прыкладу, калі падчас тэрактаў праваахоўныя органы павінны перадаваць паведамленне аднаму канкрэтнаму чалавеку, і каб ніхто іншы гэтага не чуў.

«Наша сістэма можа выкарыстоўвацца на адлегласці, каб перадаваць інфармацыю непасрэдна камусьці ў вуха. Гэта першая сістэма, якая выкарыстоўвае лазеры, цалкам бяспечныя для вачэй і скуры, і лакалізуе гукавы сігнал для канкрэтнага чалавека ва ўсякай абстаноўцы», - пазначана ў прэс-рэлізе даследавання Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках