18 красавiка 2024, Чацвер, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Затрыманы гендырэктар «Белтэлекама»

57
СМІ: Затрыманы гендырэктар «Белтэлекама»
СЯРГЕЙ СІВАДЗЕДАЎ

Паводле інфармацыі крыніц, прычынай затрымання Сяргея Сівадзедава стала абвінавачанне ў карупцыі.

Надзейныя крыніцы Onliner пацвердзілі пагалоскі пра затрыманне дырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава. Упершыню інфармацыя пра яго затрыманне стала распаўсюджвацца ў сацсетках блізу тыдня таму.

Onliner звярнуўся ў «Белтэлекам» па каментар, аднак там сказалі, што дырэктар знаходзіцца на бальнічным. Шараговыя супрацоўнікі «Белтэлекама» пра гэта нічога не ведаюць.

Паводле інфармацыі крыніц, прычынай затрымання Сівадзедава стала абвінавачанне ў карупцыі, а справай займаецца КДБ.

У КДБ выданню tut.by не пацвердзілі і не зняпраўдзілі інфармацыю аб затрыманні Сівадзедава.

Мабільны Сівадзедава недаступны. Апошні раз ён заходзіў у viber 19 красавіка.

Сяргей Сівадзедаў нарадзіўся 31 снежня 1966 года ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, у 2010 годзе - Акадэмію кіравання пры Лукашэнку.

Працоўную кар'еру пачаў у 1988 годзе, калі быў прыняты на працу інжынерам у будаўніча-мантажнае ўпраўленне трэста «Белсувязьбуд». У «Белтэлекаме» працаваў з 1 снежня 1995 года. Прайшоў шлях ад інжынера тэхнічнага ўпраўлення да намесніка гендырэктара тэхнічных пытанняў. На пасаду кіраўніка манаполіі прызначаны 31 сакавіка 2014 года. Гэта адбылося пасля таго, як экс-кіраўнік БТК Сяргей Папкоў стаў міністрам сувязі і інфарматызацыі краіны.

Найбуйнейшы аператар электрасувязі ў Беларусі «Белтэлекам» уключае 9 філіялаў і 3 вытворчасці. На дзяржпрадпрыемстве працуюць звыш 16,5 тысяч чалавек. Брэнд-партфель кампаніі складаецца з брэнда «Белтэлекам», якім прадстаўленае галасавая сувязь, перадача звестак, хостынг і шэраг іншых паслуг, а таксама брэндаў byfly (высакахуткасны доступ у інтэрнэт), ZALA (інтэрактыўнае, эфірны і інтэрнэт-тэлевізія) і ЯСНА (пакеты паслуг).

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках