29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ на лета запускае цягнікі да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мораў

2
БЧ на лета запускае цягнікі да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мораў

Апублікаваны расклад.

Беларуская чыгунка ў гэтым турыстычным сезоне запускае дадатковыя цягнікі да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мораў, паведамляе прэс-цэнтр БЧ.

У напрамку Адлера, Анапы, Мінеральных вод, Адэсы з 1 чэрвеня да 21 верасня аднаўляюць сваё штодзённае курсіраванне цягнікі міжнародных ліній №100/99 Менск - Новааляксееўка з прычапной групай бесперасадачных вагонаў да Бердзянска, №94/93 Менск - Адэса з прычапной групай бесперасадачных вагонаў Менск - Херсон.

Таксама з 10 чэрвеня да 7 верасня будзе курсіраваць цягнік да Балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора Менск - Варна праз Львоў, Івана-Франкоўск і Бухарэст. Цягнік №451/452 будзе адпраўляцца з Менска 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 4, 9, 16, 21, 28 ліпеня, 2, 9, 14, 21, 26 жніўня, 2, 7 верасня а 17 гадзіне 37 хвілін і прыбудзе ў Варну а 10 гадзіне 20 хвілін. 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня адпаведна.

З Варны цягнік будзе адпраўляцца 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня ў 19 гадзін 5 хвілін і прыбываць у Менск 14 , 19, 26 чэрвеня, 1, 8, 13, 20, 25 ліпеня, 1, 6, 13, 18, 25, 30 жніўня, 6, 11 верасня ў 11 гадзін 4 хвіліны адпаведна.

Да Балтыйскага ўзбярэжжа праз дзень са сталіцы Беларусі адпраўляюцца цягнікі № 87/88 Менск - Рыга і № 31/32 Кіеў - Менск - Вільня - Рыга.

Цягнік № 87/88 Менск - Рыга адпраўляецца з Менска а 20 гадзіне 38 хвілін, прыбыццё ў Рыгу - 8 гадзін 28 хвілін, з Рыгі а 20 гадзіне 00 хвілін, прыбыццё ў Менск - 7 гадзін 45 хвілін.

Цягнік № 31/32 Кіеў - Менск - Вільня - Рыга адпраўляецца з Менска а 0 гадзін 5 хвілін і прыбывае ў Вільню а 4 гадзіне 25 хвілін. У Рыгу цягнік прыбывае а 9 гадзіне 6 хвілін. У адваротным кірунку з Рыгі цягнік адпраўляецца а 20 гадзіне 45 хвілін і прыбывае ў Менск а 6 гадзіне 9 хвілін. У складзе цягніка курсіруе прычапная група вагонаў Беларускай чыгункі Менск - Рыга. Каб патрапіць на Балтыйскае ўзбярэжжа, у Рызе трэба перасесці на транспарт да Юрмалы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках