16 красавiка 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Кісляк: Людзі хочуць выказаць свой пратэст, таму што яны не згодныя з уладамі

Раман Кісляк: Людзі хочуць выказаць свой пратэст, таму што яны не згодныя з уладамі

Берасцейцы маюць намер 1 траўня выйсці на мітынг супраць акумулятарнага завода.

«Берасцейцы супраць свінцу» - мітынг праціўнікаў акумулятарнага завода пад такой назвай адбудзецца 1 траўня на пляцоўцы каля сцэны ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйнай Facebook-старонцы праціўнікаў завода «АйПауэр».

Праваабаронца Раман Кісляк даў з гэтай нагоды каментар «Радыё Рацыя»:

- Год праходзіць пад знакам канфлікту грамадскасці з акумулятарным заводам, канфлікту з уладамі. У рамках гэтага канфлікту адбываюцца і затрыманні, і пераследы, і штрафы. Ёсць шмат парушэнняў. Людзі хочуць выказаць сваё меркаванне, свой пратэст, таму што яны не згодныя. Але ўлады ўсяляк заганяюць у рамкі, якія не дазваляюць распаўсюджваць інфармацыю, прыцягваць прыхільнікаў. І калі была дазволена акцыя на гэтую тэму, прыйшло блізу 2 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках