28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым вядомы былы галоўны ахоўнік Лукашэнкі, якога затрымалі

42
Чым вядомы былы галоўны ахоўнік Лукашэнкі, якога затрымалі

З 1995 года кар'ера Андрэя Уцюрына ішла толькі ўверх.

Андрэя Уцюрына затрымалі тыдзень таму. Паводле неафіцыйных звестак, распачалі справу паводле факта хабару.

Паводле звестак блогера NEXTA, гаворка ідзе пра суму 150 тысяч даляраў.

Як паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на вартыя даверу крыніцы, катэдж высокапастаўленага сілавіка ў Драздах-2 апячатаны.

Прэс-служба КДБ на пытанне пра тое, ці затрыманы Уцюрын, журналісту «Еўрарадыё» адказала: «Без каментароў».

Выданне звярнула ўвагу на тое, што сын Уцюрына Антон выдаліў сваю старонку на твітэры пасля навін аб затрыманні бацькі.

Чым вядомы сілавік, кар'ера якога з 1995 года ішла толькі ўверх?

Андрэй Уцюрын нарадзіўся ў 1971 годзе ў Пензе. Скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС Расеі і Акадэмію МУС Беларусі, піша «Салiдарнасць».

З 1992 да 1995 года займаў розныя пасады ў сістэме органаў унутраных спраў Беларусі, пазней - у Службе бяспекі прэзідэнта, быў начальнікам упраўлення асабістай аховы дыктатара.

У 2007-м Андрэй Уцюрын узначаліў Службу бяспекі Лукашэнкі.

НА ЗДЫМКАХ 2003 ГОДА ЗА СПІНАЙ ЛУКАШЭНКІ АНДРЭЙ УЦЮРЫН, ЯКІ БЫЎ ШЭФАМ АСАБІСТАЙ АХОВЫ ПРЭЗІДЭНТА

У 2011-м начальнік Службы бяспекі прэзідэнта быў унесены ў чорны спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўразвяз.

У канцы 2011 года Андрэй Уцюрын атрымаў зямельны надзел у Веснінцы - «Драздах-2». Як высветліла «Наша Ніва», яго суседзямі сталі кіраўнік праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў і мастак Уладзімір Зінкевіч.

У 2014 годзе начальнік Службы бяспекі прэзідэнта Андрэй Уцюрын быў прызначаны намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі.

АНДРЭЙ УЦЮРЫН СПРАВА АД ЛУКАШЭНКІ. КОЛЬКАСЦЬ ЯГО ЎЗНАГАРОД УРАЖВАЕ

У дзень свайго прызначэння ў Савет бяспекі Уцюрын распавёў пра сваю працу выданню «СБ. Беларусь Сегодня»:

- Так атрымліваецца, што 24 гадзіны ў дзень сем дзён у тыдзень ты забяспечваў бяспеку прэзідэнта, іншых ахоўных асоб і аб'ектаў. (...) Усе выдатна разумеюць, што праца ў такой структуры, як Служба бяспекі «прэзідэнта», звязаная з рызыкай, з гатоўнасцю закрыць сабой чалавека. Гэта кожны дзень на перадавой.

Як пісала некалькі гадоў таму Святлана Калінкіна, з Андрэем Уцюрынам на людзях Аляксандр Лукашэнка быў дэманстратыўна ветлівы.

«Публічна ніколі не крытыкаваў, а вось хваліў неаднаразова. Што таксама вялікая рэдкасць у дачыненні з сілавікамі.

Кажуць сакрэт у тым, што Уцюрын аказаўся цудоўным піяршчыкам. Ён асабіста на службу нікога не прымае: маўляў, няправільна, калі дапускацца да аховы прэзідэнта будуць людзі па прынцыпе «падабаецца-не падабаецца шэфу», тут трэба падыходзіць аб'ектыўна і калегіяльна. Мала хто з кіраўнікоў сілавога ведамства добраахвотна адмовіўся асабіста развязваць кадравыя пытанні. Гэта ацанілі.

Ён уважліва штудзіруе ўзнагародныя ўказы, і як толькі высвятляецца, што дзесьці хтосьці вызначыўся нейкім геройствам - кліча ахоўваць «прэзідэнта». ...Уцюрын як бы ўвасабляе даўнюю мару Лукашэнкі аб прэзідэнцкай гвардыі з самых-самых. А бо так хочацца верыць у казкі, нават калі ты даўно дарослы, і нават калі ты прэзідэнт...»

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках