29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць «ухілістаў» ад тэхагляду будзе толькі расці

23
Колькасць «ухілістаў» ад тэхагляду будзе толькі расці
Фота: bymedia

Што атрымаюць улады ў выніку?

Аўтамабілісты так і не дачакаліся 1 красавіка змяненняў парадку выплаты дарожнага збору, уведзенага яшчэ ў 2014 годзе. Яго, нагадаем, збіраліся адвязаць ад тэхагляду, а кантроль за выплатай - даручыць Транспартнай інспекцыі. На дарогах планавалася ўсталяваць сотні дадатковых камер для таго, каб ідэнтыфікаваць і штрафаваць неаплатнікаў, піша Telegram-канал «Баста!».

Прычыны чарговага падману ўладаў відавочныя. Сродкі, выдадзеныя на відэаназіранне за дарогамі, паспяхова «распілаваныя», а прыроджаная прагнасць чыноўнікаў не дазволіла адмовіцца ад добрай крыніцы даходаў.

Што атрымаюць улады ў выніку?

З чатырох мільёнаў аўтаўладальнікаў у 2018 годзе тэхагляд прайшлі толькі крыху больш за мільён. Нават з улікам таго, што новыя транспартныя сродкі атрымліваюць сертыфікат раз на два гады, гэтыя лічбы вельмі красамоўныя.

Большасць беларусаў ужо сёння байкатуюць тэхагляд. Кіроўцы кожны дзень пераконваюцца ў тым, што «дарожны збор» ідзе куды заўгодна, але не на дарогі. Колькасць «ухілістаў» будзе толькі расці, а агульная сума пабораў з аўтаўладальнікаў - скарачацца. Гэтую простую ісціну прызнаюць нават супрацоўнікі «Белтэхагляду».

Самы сумленны і лагічны спосаб выплаты «дарожнага збору» - уключыць яго ў кошт бензіну. Гэта, вядома, пры ўмове, што нашы грошы, сапраўды пойдуць на рамонт дарог, а не на катэджы ў Драздах.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках