29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр расейскі актор Аляксей Булдакоў

23
Памёр расейскі актор Аляксей Булдакоў

Ён памёр ва ўзросце 68 гадоў.

Актор Аляксей Булдакоў, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Асаблівасці нацыянальнага палявання», памёр ва ўзросце 68 гадоў. Пра гэта ў сераду паведамілі ТАСС у прэс-службе Гільдыі актораў кіно Саюза кінематаграфістаў РФ.

«Аляксей Іванавіч Булдаков памёр, падрабязнай інфармацыі ў нас няма, ведаем толькі, што ён быў на гастролях, у яго адарваўся тромб», - паведамілі агенцтву.

Аляксей Булдакоў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Алтайскім краі Расеі. Скончыў Моладзевую тэатральную студыю пры Паўладарскім драматычным тэатры імя А.П.Чэхава. Да 1981 года працаваў у тэатрах Паўладара, Томска, Караганды, Разані.

У 1985-1992 гадах працаваў у Менску ў Тэатры-студыі кінаактора. У 1993 годзе пераехаў у Маскву.

У кінематографе дэбютаваў у 1982 годзе ў фільме «Скрозь агонь». Зняўся ў некалькіх дзясятках стужак і тэлесерыялаў, аднак знакамітым стаў пасля ролі генерала Івалгіна ў фільме Аляксандра Рагожкіна «Асаблівасці нацыянальнага палявання» (1995). У ролі Івалгіна пазней зняўся ў яшчэ некалькіх фільмах, а таксама ў кліпе Ларысы Долінай «Надвор'е ў доме».

У 2009 годзе быў удастоены звання Народны артыст РФ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках