24 красавiка 2024, Серада, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: На шляху 5G у Польшчу ўстала Расея

21
СМІ: На шляху 5G у Польшчу ўстала Расея

Польшча і Літва маюць намер разам дамаўляцца з Расеяй пра доступ да частаты для 5G.

Выданне Rzeczpospolita піша пра тое, што ў другой палове 2020 года Польшчы павінна з'явіцца сетка 5G. Хоць некаторыя аператары заяўляюць пра тое, што нібыта ўжо амаль на яе перайшлі або гатовыя прапанаваць такую паслугу кліентам. Аднак, адзначае газета, гэта ўсяго толькі маркетынгавыя гульні. Трэба яшчэ чакаць - год з лішнім, паведамляе «Радыё Польшча».

Для таго, каб сетка 5G запрацавала, трэба, каб у аператараў з'явіліся адпаведныя частоты, а Бюро электроннай сувязі Польшчы толькі аб'явіла першы тэндэр.

Мабільныя аператары павінны будуць карыстацца сярод іншых частатой 700 Мгц. Аднак для гэтага неабходна будзе падпісаць дамову з Расеяй. Без гэтай дамоўленасці польская сетка будзе адчуваць перашкоды з боку расейскай.

У перамовах з Расеяй, як адзначае выданне, можа дапамагчы Літва. Літва і Польшча могуць разам весці перамовы з аднаго боку, а Расея з другога. Чаму трэба атрымліваць згоду Расеі? Аказалася, што РФ першая «забраніравала» ўвядзенне частоты 700 Мгц у Міжнародным тэлекамунікацыйным саюзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках