19 красавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве дыверсант падарваўся на міне, калі закладваў яе пад аўтамабіль украінскага выведніка

23
У Кіеве дыверсант падарваўся на міне, калі закладваў яе пад аўтамабіль украінскага выведніка
Фота: kyiv.npu.gov.ua

На месцы працуюць паліцыянты.

Праваахоўнікі Украіны высвятляюць акалічнасці выбуху аўтамабіля ў Галасееўскім раёне Кіева, у выніку чаго пацярпеў адзін чалавек.

Аб гэтым паведамляецца на сайце кіеўскай паліцыі, піша lb.ua.

«Блізу 2 гадзін ночы ў Галасееўскі пастарунак паступіла паведамленне аб тым, што на вуліцы Вільямса выбухнуў аўтамабіль. На выклік выехалі следча-аператыўныя групы галоўнай і раённай управаў, выбухатэхнікі, кінолагі і лекары», - гаворыцца ў паведамленні.

На месцы здарэння паліцыянты выявілі пашкоджаны аўтамабіль «Шэўрале Эванда», які належыць мясцовай жыхарцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку выбуху адзін мужчына атрымаў раненні і быў дастаўлены ў лякарню ў цяжкім стане.

Следчы аддзел Галасееўскага пастарунку расследуе крымінальныя справы ў ч.3 арт.15, п.5 ч.2 арт.115 (замах на забойства) і ч.1 арт.263 (незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі) Крымінальнага кодэкса.

Праваахоўнікі адпрацоўваюць месца выбуху і прылеглую тэрыторыю для ўстанаўлення ўсіх абставінаў і відавочцаў.

Выданне «Цензор.НЕТ» са спасылкай на свайго галоўнага рэдактара Юрыя Бутусава піша, што пацярпелы - дыверсант, які няўдала заклаў міну пад аўтамабіль. Нібыта яна прызначалася для «афіцэра ўкраінскай выведкі, які браў удзел у Аперацыі аб'яднаных сілаў на Данбасе».

Тое ж самае піша мікалаеўскае выданне «Преступности.НЕТ»: замах планаваўся ў дачыненні да аднаго з афіцэраў Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны. Дыверсант распачаў спробу ўсталяваць міну пад аўтамабіль, аднак выбух самаробнай міны адбыўся заўчасна. Дыверсант сур'ёзна паранены і затрыманы, падчас выбуху яму адарвала кістку рукі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках