19 красавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cамазванец апаганіў галоўны сімвал хрысціянства

50
Cамазванец апаганіў галоўны сімвал хрысціянства
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Абаронім веру сваіх продкаў.

На замову правадыра кіроўнага рэжыму вакол народнага мемарыялу ў Курапатах ламаюць і нішчаць хрысціянскія крыжы.

Такое злачынства накіраванае не толькі супраць памяці дзясяткаў тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Апаганьванне галоўнага сімвала хрысціянства напярэдадні Вялікадня - гэта замах на саму веру нашага народа.

Мы ўжо многае стрывалі ад самазванца. Незаконныя арышты, выкраданні і забойствы ягоных апанентаў. Усхваленне Гітлера, які знішчыў траціну нашага народа. Ператварэнне выбараў у фарс. Скрадзеныя ў народа мільярды на замежных рахунках. Бясталентную эканамічную палітыку, якая прывяла да жабрацтва мільёнаў працаўнікоў. Паборы з беспрацоўных і атручванне зямлі небяспечнымі кітайскімі заводамі.

Не сустракаючы адпору, самазванец ідзе ўсё далей. Цяпер падчас Вялікага посту ён дэманстратыўна плюе на веру нашага народа.

Заклікаю тых, хто не хоча больш цярпець, сабрацца ў нядзелю 7 красавіка а 12.00 на плошчы Свабоды ля Менскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Разам памолімся за збавенне нашай краіны ад злога і пакажам, што нашае трыванне ўжо на зыходзе.

Абаронім веру сваіх продкаў. Абаронім сябе. Абаронім Беларусь.

Слава Ісусу Хрысту!

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках