19 красавiка 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп перадумаў наконт мяжы з Мексікай

1
Трамп перадумаў наконт мяжы з Мексікай
Фота: Jim Lo Scalzo / EPA

Прэзідэнт ЗША прыслухаўся да дарадцаў.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп сёння, 5 красавіка, перадумаў наконт неадкладнага закрыцця мяжы з Мексікай для прыпынення плыні нелегалаў і наркотыкаў у ЗША. Пра сваю пастанову ён абвясціў пасля кансультацый з эканамістамі ў Белым доме і заканадаўцамі з Рэспубліканскай партыі, піша Голас Амерыкі.

Агенцтва піша, што суразмоўцам Трампа ўдалося пераканаць яго ў тым, што ўзнікнуць сур'ёзныя рызыкі для амерыканскай эканомікі, калі мяжу закрыць.

Штомесячны сумарны транзіт тавараў і паслуг праз мяжу ЗША-Мексіка ацэньваецца прыкладна на $1,7 млрд. Паміж краінамі штодня законна курсуюць блізу 500 000 працоўных, студэнтаў, пакупнікоў і турыстаў.

"У апошнія дні прэзідэнт змяніў рыторыку ў дачыненні да ўладаў Мексікі, пахваліўшы паўднёвага суседа за ўзмацненне барацьбы з караванамі нелегальных мігрантаў, якія рухаюцца ў кірунку ЗША з Сальвадора, Гватэмалы і Гандураса", - піша «Голас Амерыкі».

Трамп даў уладам Мексікі 365 дзён на развязанне праблем, і калі з імі нічога не будзе зроблена, прыстрашыў падвысіць мыты на імпарт аўтамабіляў з гэтай краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках