29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінус 100 рублёў»: Новы падман мабільных абанентаў

6
«Мінус 100 рублёў»: Новы падман мабільных абанентаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА SHUTTERSTOCK

Зламыснікі выкарыстоўваюць мабільную праграму v-banking адной кампаніі.

У рэдакцыю «Еўрарадыё» звярнуўся чытач Андрэй з гісторыяй пра тое, як яго паспрабавалі падмануць на сто рублёў з дапамогай мабільнай праграмы v-banking. Калі коратка, то вы нібыта пералічваеце памылкова атрыманыя на свой баланс грошы, але напраўду, гэта сто рублёў крэдыту ад мабільнага аператара, выплачваць якія вам давядзецца пазней.

Журналісты разбіраюцца, як працуе ашуканская схема, і як не патрапіць у пастку зламыснікаў.

Саму схему не назавеш простай. Спачатку да цябе звяртаюцца па дапамогу. Нібыта падобныя нумары, пераблыталі і выпадкова адправілі сто рублёў не туды. І просяць усталяваць праграму v-banking, каб вярнуць грошы.

Сапраўды, усталяваўшы праграму і прайшоўшы рэгістрацыю, вы ўбачыце, што ў вас на рахунку сто рублёў. Пасля чаго вас папросяць актываваць гэтыя грошы і пераслаць назад. І вось тут нюанс.

Сутнасць у тым, што гэтыя сто рублёў даюцца ў крэдыт карыстальніку ад кампаніі velcom, якой належыць гэтая аплатная праграма. І калі вы іх кудысьці выдаткуеце, то вам давядзецца іх вярнуць.

Пры гэтым нідзе не пазначана, што гэта за сто рублёў. Нідзе не напісана, што гэта грошы ў крэдыт. І спачатку можа скласціся ўражанне, што гэта падарунак новаму карыстальніку. Але не.

Андрэй звярнуўся па тлумачэнні ў афіцыйную групу velcom у сацсетцы "Вконтакте":

"Гэта паслуга, якая дазваляе з дапамогай мабільнай праграмы v-banking рабіць аплату тавараў, работ і паслуг у АРІП з выкарыстаннем даступнага грашовага ліміту. Ён даецца кампаніяй без адсоткаў на ўмовах адтэрміноўкі аплаты. Вам дастаткова аформіць падключэнне да паслугі, і вам даецца сто рублёў. Гэты ліміт далей трэба вяртаць, калі ён быў выдаткаваны".

Паколькі гэтыя грошы бяруць у крэдыт, то праз некаторы час іх трэба будзе вярнуць. Спачатку вы і здагадвацца не будзеце, што ў вас абавязак на сто рублёў, але праз нейкі час аператар выставіць рахунак. І давядзецца плаціць.

Гэта не адзіны выпадак махлярства з дапамогай праграмы v-banking. Так, у гомельскім Следчым камітэце распавялі пра некалькі затрыманых, якія займаліся махлярствам:

"У якасці ахвяр часцей за ўсё выбіралі падлеткаў гадоў шаснаццаці, - паведаміла падрабязнасці справы старшая следчая Гомельскага гарадскога аддзела СК Ірына Співак. - Маладыя людзі падыходзілі да грамадзян і прасілі ў іх мабільны тэлефон. Прычыны давалі розныя. Напрыклад, казалі, што свой тэлефон у іх высіліўся. Але звычайна тлумачылі, што толькі што вярнуліся з заробкаў з Расейскай Федэрацыі. Заробак на расейскай картцы, і каб яе пералічыць на беларускую, патрэбны мабільны з сім-картай аператара velcom. Калі тэлефон апынаўся ў руках зламыснікаў, той ўсталёўваў на ім мабільную праграму кампаніі - банкінг і партманэт. За ўсталяванне аператар дае сто рублёў у якасці грашовага ліміту на аплату тавараў і паслуг з дапамогай смартфона. Далей гэтыя сто рублёў маладыя людзі ад імя ўладальніка тэлефона пералічвалі сабе, пасля чаго выдалялі праграму і ўсё смс-паведамленні, і аддавалі апарат уладальніку. На ўсё пра ўсё ім трэба было не больш за 8-10 хвілін".

Журналісты звярнуліся ў прэс-службу velcom, каб ім патлумачылі, чаму людзей так лёгка падмануць з праграмай v-banking і што рабіць, калі хтосьці ўжо стаў ахвярай махляроў. Аператыўна даць каментар журналістам не змаглі, таму яны адправілі ў кампанію пісьмовы запыт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках