20 красавiка 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пачалася грамадская кампанія «Свабоду Майсею!»

У Берасці пачалася грамадская кампанія «Свабоду Майсею!»
Фота: b-g.by

Актывісты будуць дамагацца вызвалення супраціўніка акумулятарнага завода з ІЧУ.

«Мы пачынаем грамадскую кампанію «Свабоду Майсею!» Мы будзем дамагацца вызвалення Майсея Мазько і спынення гэтага абсурднага крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго», - паведаміў «Брестской Газете» 4 красавіка берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, які прадстаўляе ініцыятыўную групу ў барацьбе з акумулятарным заводам.

Першы крок кампаніі - адпраўка лістоў і паштовак у ІЧУ Майсею Мазько. Адрас: 224001, Берасце, завулак Берасцейскіх Дывізій, 9а, ІЧУ Ленінскага РАУС г. Берасця, Мазько Майсею Сцяпанавічу.

Таксама карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі мяняць свае аватары на аватары з фота актывіста і фразай «Свабоду Майсею Мазько».

Нагадаем, 2 красавіка ў аўто, за стырном якой ехаў актывіст, «знайшлі патроны, брыкет неўстаноўленага рэчывы, а таксама прадмет, падобны да набою выбуховага прыстасавання». Распачатая крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 295 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» КК. З ночы 3 красавіка 62-гадовы мужчына знаходзіцца ў ізалятары Ленінскага райаддзелу міліцыі.

Сёння ж стала вядома, што ў Берасці ўночы арыштавалі сына Майсея Мазько.

Жыхар вёскі Тэльмы Берасцейскага раёна Майсей Мазько з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем. Больш за год ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода, прыродаахоўных арганізацый і чыноўнікі запэўніваюць, што асцярогі марныя і парушэнняў няма.

Запуск акумулятарнага завода поўнага цыклу вытворчасці першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы года. Паводле апошніх звестак, першую партыю прадукцыі на акумулятарным заводзе планавалася выпусціць у сакавіку гэтага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках