29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нельга цяпер заставацца ўбаку

27
Нельга цяпер заставацца ўбаку
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Трэба пакінуць рознагалоссі і адгукнуцца на заклік лідараў, якія даказалі вернасць Беларусі.

Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна апублікавала ў Фэйсбуку зварот да калег:

– Мне здаецца, што ад нашай рэакцыі на тое, што цяпер адбываецца ў Курапатах, вельмі многае залежыць. Магчыма, гэта той самы момант, які вызначае наш лёс і жыццё.

Вандалізм уладаў, якія ламалі крыжы ў Курапатах, узрушыў усіх без выключэння – праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў, іўдзеяў, мусульманаў і атэістаў.

Мікола Статкевіч заклікаў беларусаў у нядзелю 7 красавіка выйсці а 12-й гадзіне да галоўнага праваслаўнага храма краіны – кафедральнага Свята-Духава сабора, каб папрасіць прабачэння ў Бога і памаліцца за лепшы лёс для Беларусі. Разам падумаць, як жыць далей. Ягоны заклік падтрымаў Павел Севярынец.

Курапаты аб'ядноўваюць нас усіх. Мне сёння як ніколі цяжка быць не ў Беларусі. Сэрцам я там – ва ўрочышчы, а заўтра абавязкова выйшла б на малебен у цэнтр горада.

Пакуль жа раблю, што магу – спрабую данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца. І я заклікаю сваіх калегаў, галоўных рэдактараў незалежных беларускіх медыя, пакінуць рознагалоссі і адгукнуцца на заклік лідараў, якія сваім жыццём даказалі вернасць Беларусі, і данесці да сваіх чытачоў інфармацыю наконт правядзення агульнабеларускага набажэнства каля галоўнага храма краіны.

Нельга цяпер заставацца ўбаку. Зусім нельга.

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках