29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На памежным пераходзе «Новая Гута» ледзь не адбыўся выбух газу

На памежным пераходзе «Новая Гута» ледзь не адбыўся выбух газу

Пропуск транспартных сродкаў і людзей праз мяжу быў спынены.

У прэс-службе МНС Беларусі праінфармавалі, што напярэдадні вечарам, 5 красавіка 2019 года, на памежным пераходзе «Новая Гута» ратавальнікі прадухілілі выбух газу.

Паведамленне пра тое, што на памежным пераходзе «Новая Гута» з цыстэрны паўпрычэпа грузавога аўтамабіля МАН адбылася выцечка газу «прапан-бутан», выратавальнікі атрымалі ў пятніцу ў 19:06. Супрацоўнікі памежнай службы спынілі пропуск транспартных сродкаў і людзей праз мяжу.

Прыбылыя на месца супрацоўнікі МНС ліквідавалі наступствы. Праца пункта пропуску была адноўленая ў 20:29.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках