25 красавiка 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах адбылася аварыя з удзелам будаўнічай тэхнікі

42
У Курапатах адбылася аварыя з удзелам будаўнічай тэхнікі

Кіроўца самаскіда пашкодзіў два легкавікі.

Паблізу Курапатаў на колавай дарозе самаскід з бетонам стаў прычынай буйной аварыі. Кіроўца самаскіда рухаўся заднім ходам, у выніку былі пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілі, паведамляе «Белсат».

Будаўнікі ставяць цяпер агароджу каля колавай дарогі. Слупы для агароджы заліваюць бетонам. У пэўны момант кіроўца самаскіда пачаў рухацца заднім ходам. Пры гэтым аўтамабіль не быў пазначаны належным чынам, не ўключыў аварыйную светлавую сігналізацыю. Мала таго, на дарозе не ўстанавілі знакі, якія папярэджвалі б, што вядуцца будаўнічыя працы. Таму іншыя ўдзельнікі дарожнага руху не здолелі своечасова адрэагаваць на перашкоду, і ў выніку два легкавікі сутыкнуліся з самаскідам.

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках