29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра паліва ў Беларусі падаражэе сёмым разам

19
Заўтра паліва ў Беларусі падаражэе сёмым разам

Папярэдняе падаражанне адбылося роўна тыдзень таму.

Раздробныя кошты аўтамабільнага паліва ў Беларусі з 7 красавіка зноў павялічваюцца на 1 капейку, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім», паведамляе «Інтэрфакс».

«У адпаведнасці з прынятай канцэрнам палітыкай стрымлівання коштаў аўтамабільнага паліва раздробныя кошты на АЗС з 7 красавіка 2019 года павялічваюцца на 1 капейку», - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце «Белнафтахіма».

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,5, АІ-95-К5-Еўра - Br1,61, АІ-98-К5-Еўра - Br1,82, ДТ - Br1,61.

Гэта сёмае падаражэнне паліва ў гэтым годзе, папярэдняе адбылося 31 сакавіка.

У 2018 годзе «Белнафтахім» 27 разоў падвышаў кошты на паліва, за год яны выраслі амаль на 19% пры росце кошту імпарту нафты ў эквіваленце беларускага рубля на 37%.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках