25 красавiка 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анхела Эспіноса: Падымем зноў крыжы

14
Анхела Эспіноса: Падымем зноў крыжы

Беларускамоўная гiшпанка адрэагавала на падзеi ў Курапатах вершам.

«Я не беларуска, і чалавек я не рэлігійны зусім, але не магу не рэагаваць на жахоцьце ў Курапатах і не падтрымаць вас у цяжкі час.

Сягоньня вецер так пакутна вые,

І не лунае ўжо наш сьцяг крылаты,

Сум стукаецца ў дзьверы кожнай хаты,

Дарога й лес маўчаць, нібы чужыя,

Бо вырвалі крыжы — крыжы сьвятыя,

І зноўку кроўю пахнуць Курапаты:

Бязьлітасна высьмейваюць нас каты,

І плачуць разам мёртвыя й жывыя.

Мы, беларусы, выйдзем зноў на шлях

За гонар нашых продкаў і братоў,

І скончыцца калісь мярзотны жах.

Падымем зноў крыжы! Падымем зноў,

Нягледзячы на злосьць, нянавісьць, страх,

І пераможа Вечная Любоў!», - напicала Анхела Эспіноса ў «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках