19 красавiка 2024, Пятніца, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка: Я збіраю сваю гульню па кавалачках і задаволеная, што ў мяне атрымліваецца

14
Азаранка: Я збіраю сваю гульню па кавалачках і задаволеная, што ў мяне атрымліваецца
ФОТА: REUTERS

Беларуская тэнісістка пракаментавала свой выхад у фінал на турніры ў Мантэрэі.

Вікторыя Азаранка пасля перамогі над Ангелікай Кербер у паўфінале тэніснага турніру ў Мантэрэі дала інтэрв'ю афіцыйнаму сайту WTA.

«Гэта неймаверна. Я вельмі задаволеная тым, як я сёння згуляла. Гэта быў важны матч, каб зразумець, што я магу перамагаць топавых гульцоў.

У мяне не атрымліваліся гульні з моцнымі гульцамі апошнія пару гадоў, так што добра, што я змагла перапыніць гэтую паласу і падняць узровень свайго тэніса.

У другім сэце я магла вярнуцца з ліку 2:5, я была блізкая да таго, каб зраўняць лік. Першыя геймы трэцяга сэта я пачала сапраўды моцна, выкарыстоўвала свае магчымасці, гуляла агрэсіўна.

Я вяртаюся да той гульні, да якой прывыкла. Я здольная прымаць правільныя пастановы пад ціскам. Заўсёды складаней дамагчыся ўсяго адразу, я збіраю сваю гульню па маленькіх кавалачках і задаволеная, што ў мяне атрымліваецца.

Гэта быў самы змястоўны мой матч сёлета. У мяне атрымліваліся добрыя гульні, але не цягам усяго матчу. Цягам усёй сустрэчы я адчувала, што мой узровень дастаткова добры, - сказала Азаранка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках