24 красавiка 2024, Серада, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Над расейскім Краснаярскам праляцела агністая сфера, падобная да метэарыта

9
Відэафакт: Над расейскім Краснаярскам праляцела агністая сфера, падобная да метэарыта

Яе бачылі ва ўсіх канцах горада.

6 красавіка а 18.50 паводле мясцовага часу (14.50 менскага) над Краснаярскам праляцеў агністы шар, падобны да метэарыта. Яго палёт зафіксавалі камеры рэгістратараў мясцовых жыхароў, паведамляе "Комсомольская правда".

Яркую белую кропку, за якой была ўспышка, назіралі ў небе цягам некалькіх секунд, адзначае выданне.

Астраном, доктар фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Краснаярскага інстытута фізікі сібірскага аддзялення Расейскай акадэміі навук Сяргей Карпаў паведаміў выданню, што такія яркія метэарыты сустракаюцца рэдка. Са слоў навукоўца, яго памер мог скласці блізу 10 см у дыяметры.

Ён таксама адзначыў, што кожныя дзень на Зямлю падае да 1 тысячы тон метэарытнага рэчыва.

У прэс-службе Галоўнай управы МНС Расеі па Краснаярскім краі агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі, што бачылі відэа, знятае мясцовымі жыхарамі, але не маюць інфармацыі пра гэтае здарэнне.

Пра месца падзення аб'екта не паведамляецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках