28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Далей будзем падвышаць кошты на бензін

18
«Белнафтахім»: Далей будзем падвышаць кошты на бензін

У гэтым годзе кошты аўтамабільнага паліва падымаліся ўжо сем разоў.

Канцэрн «Белнафтахім» мерыцца прадоўжыць палітыку «плаўнай змены коштаў» на нафтапрадукты на ўнутраным рынку, паведаміў interfax.by намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Сізоў.

«Канцэрн працягвае тую палітыку змены коштаў, якая была раней пазначаная, - стратэгія стрыманай змены коштаў", - сказаў Сізоў журналістам у панядзелак у Менску.

Ён падкрэсліў, кошт сыравіны з пачатку года вырас практычна на 18%.

«Мы эвалюцыйна спрабуем падцягваць (кошты), не дапускаючы значных удараў па спажыўцах», - адзначыў намеснік старшыні.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, кошты могуць мяняцца ў абодва бакі, але «на сёння мы значна адстаём ад тых тэмпаў, якімі падвышаюцца кошты сыравіны».

У 2018 годзе «Белнафтахім» 27 разоў падвышаў кошты на аўтапаліва, за год яны выраслі амаль на 19% пры росце кошту імпарту нафты ў эквіваленце беларускага рубля на 37%.

У гэтым годзе кошты аўтапаліва даражэлі ўжо 7 разоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках