24 красавiка 2024, Серада, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Севярынца арыштавалі на 15 дзён

5
Паўла Севярынца арыштавалі на 15 дзён
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

(Aбноўлена) На палітыка склалі два пратаколы, якія ён не прызнаў.

У судзе Менскага раёна 8 красавіка адбыўся адміністрацыйны працэс над абаронцам Курапатаў, сустаршынём Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам. Яго асудзілі на 15 дзён арышту з улікам трох дзён, якія адбыліся да суда, паведамляе «Радыё Свабода».

Павел Севярынец знаходзіцца пад арыштам з 5 красавіка - яго затрымалі, калі ён спрабаваў весці стрым з Курапатаў, дзе на месцы знішчаных крыжоў пачалі ставіць агароджу.

На Паўла Севярынца склалі два пратаколы. Першы за тое, што нібыта 5 красавіка перашкаджаў будаўнікам у Курапатах, «крычаў, хапаў іх за рукі, не рэагаваў на заўвагі». Другі пратакол - што «не падпарадкаваўся патрабаванням міліцыянта» Удодава «прайсці ў службовы аўтамабіль».

Абодва пратаколы Севярынец не прызнаў і назваў хлуснёй заявы «палкоўніка Удодава, які рвецца ў генералы».

ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ У СУДЗЕ. ФОТА ІВАНА МІРОНЧЫКА

У пачатку працэсу ён сказаў, што не давярае суду і заявіў адвод суддзі. Той не выходзячы на перапынак адхіліў хадайніцтва. Таксама суддзя адмовіў у хадайніцтве аб вядзенні справы па-беларуску, спаслаўся на існаванне дзвюх дзяржаўных моў.

Супраць Севярынца сведчылі два супрацоўнікі АМАП. Яны заявілі, што палітык «перашкаджаў працы будаўнікоў і адмовіўся ісці ў міліцэйскі аўтамабіль», калі яго затрымалі.

Папярэдні прысуд Паўлу Севярынцу вынеслі 1 сакавіка - за заклік да акцыі салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага яго асудзілі на сем дзён арышту. Напярэдадні працэсу актывіст адбыў 3 дні ў ізалятары без суда, як і гэтым разам.

Нагадаем, што разам з Севярынцам 5 красавіка была затрыманая 72-гадовая актывістка Ніна Багінская. Яе справу сёння накіравалі на дапрацоўку. Яна пяць дзён трымала галадоўку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках