20 красавiка 2024, Субота, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Я смяялася ім у твар

14
Вольга Нікалайчык: Я смяялася ім у твар
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК

Актывістку тры дні трымалі ў турме на Акрэсціна за допіс пра малебен.

За што абаронца Курапатаў Вольга Нікалайчык трапіла за краты? За заклік на малебен. Вось скрыншот допісу, паведамляе «Радыё Рацыя».

За кратамі Вольга Нікалайчык трымала галадоўку пратэсту.

Як распавяла актывістка: «Мне за інфармацыю аб малітве ў «Фэйсбуку» далі 417 даляраў штрафу і тры дні турмы да суда. І ў пратаколе так і напісалі «за заклік да малітвы».

Міліцыянты жартавалі ў кабінеце пасля затрымання адзін з адным: «Можа ты яшчэ і крыжык носіш? - «Не, не нашу - у мяне - сонца, трохкутнік і вока».

Для іх бакс - Бог. Перад затрыманнем я пасадзіла кветкі ў Курапатах каля крыжа Ластоўскаму і пабывала на супольнай малітве. Так мяне на мікрараёне ўзялі з рыдлёўкай маленькай - сапёрнай. Сярэбраны бус нёсся з горкі па зялёнай зоне - я ішла па сцежцы, дзе раней быў курапацкі лагер.

Несліся з гары - схапілі на хаду, выкруцілі руку з мабільным. Пасля перасадзілі ў сіні бус - паказалі ланцуг з кайданкамі і сказалі - закуюць. Я ім адказала: «Я не малпа», і засмяялася ў твар. Хацелі напалохаць. На суд Першамайскі везлі з Акрэсьціна на легкавушцы «Рамонтны сэрвіс», кіроўца ў камбінезоне рамонтнага сэрвісу».

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знішчана і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

7 красавіка а 12.00 на плошчы Свабоды ля Мінскага Свята-Духавага Кафедральнага (праваслаўнага) Сабору прайшоў малебен. У набажэнстве ўзялі ўдзел больш за 1000 чалавек.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках