25 красавiка 2024, Чацвер, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікола Анціч: У Беларусь я прыехаў па тытулы

Нікола Анціч: У Беларусь я прыехаў па тытулы
МІКАЛАЙ АНЦІЧ

Сербскі абаронца распавёў пра сваё знаёмства з беларускім футболам.

Сербскі абаронца салігорскага «Шахцёра» Нікола Анціч у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» Сяргею Мікалаеву распавёў пра сваё знаёмства з беларускім футболам.

- Пераезд з «Вайвадзіны» ў «Шахцёр» - крок наперад у тваёй кар'еры?

- Мяркую, так. З ранейшым клубам не ўдалося здабыць ніводнага трафея. У Сербіі складана нешта зрабіць з гегемоніяй «Црвены Зоркі» і «Партызана» - пачынаюцца закулісныя гульні, нават не хачу пра гэта гаварыць. У Беларусь я прыехаў па тытулы. Хацеў бы правесці паспяховы год, перамагчы на чэмпіянаце і здабыць Кубак. Але для гэтага трэба вельмі шмат працаваць.

- Што раней ведаў пра беларускую лігу?

- Сачыў за ёй, бо ў БАТЭ гуляе мой сябар Аляксандар Філіповіч. У Барысаве быў яшчэ і Мірка Іваніч, з якім паўгода разам абаранялі колеры «Вайвадзіны». Яны казалі, што ў Беларусі добры, моцны чэмпіянат. Ужо і сам гэта бачу.

- Дзе пазнаёміўся з Філіповічам?

- Мы выступалі за юніёрскую каманду Сербіі і ў 2013 годзе перамаглі на чэмпіянаце Еўропы ў Літве. У фінале з лікам 1:0 падолелі французаў, колеры якіх абаранялі Марсьяль, Рабіё, Лапорт. У нас таксама было добрае пакаленне - напрыклад, Аляксандар Мітровіча сягоння ў «Фулхэме

- Выступаючы за «Вайвадзіну», ты забіваў у кваліфікацыі Лігі Еўропы менскаму «Дынама»...

- Выязны матч прайшоў у Берасці, бо ў Менску стадыён яшчэ будаваўся. Мы перамаглі 2:0, я правёў другі гол. Гэта быў адзіны мой візіт у Беларусь да цяперашняга года.

- Акрамя Філіповіча і Іваніча, знаёмы з кімсьці з «беларускіх» сербаў?

- Амаль з усімі. Не ведаю, можа, толькі двух-трох чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках