24 траўня 2026, Нядзеля, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежная журналістка з Гомеля дабіваецца праўды з дапамогай ААН

2
Незалежная журналістка з Гомеля дабіваецца праўды з дапамогай ААН
НАТАЛЛЯ КРЫВАШЭЙ

Справу Наталлі Крывашэй на міжнародным узроўні вядзе Леанід Судаленка.

Камітэт правоў чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу гомельскай журналісткі-фрылансера Наталлі Крывашэй. Яе скарга зарэгістраваная пад №3287/2019 і накіраваная беларускаму ўраду для каментара па сутнасці пастаўленых пытанняў (парушэнне права на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі), піша гомельская «Весна».

Пра гэта стала вядома 10 красавіка з афіцыйнага ліста прадстаўніку журналісткі, юрысту Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леаніду Судаленку, які вядзе яе справу на міжнародным узроўні.

Цягам 2015 года раённыя суды Гомельскага рэгіёну чатыры разы штрафавалі журналістку на агульную суму, якая перавышае 1500 даляраў ЗША за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат». Напрыклад, 10 чэрвеня 2015 года суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка аштрафавала журналістку на максімальна магчымы штраф (9 000 000) рублёў толькі за тое, што Наталля ўзяла інтэрв'ю ў суседзяў настаўніцы, якая скончыла жыццё самагубствам.

Ва ўсіх выпадках Наталля Крывашэй вычарпала ўсе ўнутраныя сродкі абароны, уключаючы зварот у Вярхоўны суд і да Генеральнага пракурора, аднак абароны сваіх правоў унутры краіны не знайшла.

У 2015 годзе Наталля Крывашэй працавала супольна з гомельскім журналістам-фрылансерам Кастусём Жукоўскім, скаргі якога таксама знаходзяцца на разглядзе ў КПЧ ААН. Цяпер тут таксама разглядаюцца скаргі гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай, журналіста з Магілёва Аляксандра Буракова. Названыя журналісты ўваходзяць у склад БАЖ, іх справы ў КПЧ ААН вядзе юрыст асацыяцыі Леанід Судаленка.

Нагадаем, у дачыненні да незалежных журналістаў-фрылансераў беларускі ўрад вядзе бескампрамісную барацьбу. Нягледзячы на вялікую колькасць скаргаў у Камітэце ААН правоў чалавека чыноўнікі прадаўжаюць паўтараць – акрэдытацыя - дабро, якое не заўважаюць журналісты.

Юрыст БАЖ Леанід Судаленка мяркуе, што іншага шляху, акрамя як падымаць гэтыя пытанні на міжнародным узроўні, не існуе. Журналісты павінны паказваць чыноўнікам, што на інфармацыю не трэба пытаць дазвол у дзяржавы.

«У разуменні еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў правоў чалавека акрэдытацыя з'яўляецца інструментам, які палягчае магчымасці журналістаў на атрыманне інфармацыі, нашы ж чыноўнікі ўважаюць яе за дазвол на працу», - падкрэслівае экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках