19 красавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 гадоў таму суседзі Беларусі ўступілі ў Еўразвяз

1
15 гадоў таму суседзі Беларусі ўступілі ў Еўразвяз

1 траўня 2004 адбылося самае буйное пашырэнне ЕЗ.

15 гадоў таму Еўразвяз святкаваў самае буйное пашырэнне за ўсю сваю гісторыю. Тады ў яго склад увайшлі Вугоршчына, Латвія, Літва, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія, Эстонія. А яшчэ - Мальта і Кіпр. Насельніцтва ЕЗ у адно імгненне вырасла на 75 млн чалавек. Гучаў гімн Еўропы, луналі сцягі на мачтах. Паступова спыняліся памежныя, а следам часткова - і мытныя агляды.

Здабываюць усе

Яшчэ ў гады падрыхтоўкі да ўступлення дзяржавы-кандыдаты атрымалі шматмільярдныя субсідыі ад Еўразвязу. Значна ўзрос і аб'ём прыватных інвестыцый у гэтыя краіны. З 2004 да 2008 года рост ВУП у краінах «новай дзясяткі» склаў 23 адсоткі, тады як у «старых» - усяго 8 адсоткаў. Паступова пачаў падцягвацца да еўрапейскіх стандартаў і ўзровень жыцця. У 2008 годзе сярэдні заробак будаўнічых рабочых у Польшчы быў часткова нават вышэйшы, чым ва ўсходняй частцы Нямеччыны. Не менш важным было і ўмацаванне дэмакратыі ў гэтых краінах, прывядзенне судовай і прававой сістэм да еўрапейскіх нормаў.

Аднак і «старыя» чальцы Еўразвязу не толькі выступалі ў ролі спонсараў, але і здабывалі ад пашырэння ЕЗ. Перш за ўсё Нямеччына. Са звестак Нямецкага інстытута эканамічных даследаванняў, экспарт з ФРГ, напрыклад, у Польшчу год ад года ўзрастаў на 20 адсоткаў.

За 15 гадоў сяброўства ў Еўразвязе Польшча атрымала 110 млрд еўраў з бюджэту ЕЗ

З уступлення Польшчы ў Еўрапейскі Звяз да канца сакавіка 2019 года ў бюджэт краіны паступіла больш за 163 млрд еўраў. Такія звесткі дало Міністэрства фінансаў Польшчы.

У той жа час Польшча выдала больш за 53 млрд еўраў унёскаў у бюджэт Еўразвязу. 36 млрд еўраў з гэтай сумы - гэта частка ВУП Польшчы, каля 7,5 млрд еўраў - гэта частка польскага ПДВ.

Такім чынам, за 15 гадоў сяброўства ў ЕЗ Польшча атрымала з бюджэту ЕЗ блізу 110 млрд еўраў.

На гэтыя грошы ў Польшчы была пабудаваная тэхнічная інфраструктура (магістралі, хуткасныя дарогі, а таксама многія дарогі ў невялікіх населеных пунктах), была мадэрнізаваная чыгунка, водаправод, каналізацыйная сістэма. Значныя сродкі былі выдадзеныя на абарону навакольнага асяроддзя (ачышчальныя збудаванні, сметнішчы, смецце заводы) і на закупку медыцынскага абсталявання для лякарняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках