19 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорцы беларускай аперэты Наталлі Гайдзе - 80

1
Зорцы беларускай аперэты Наталлі Гайдзе - 80
НАТАЛЛЯ ГАЙДА
ФОТА: АРХІЎ МУЗЫЧНЫ ТЭАТР

Наталля Гайда выканала больш за шэсць дзясяткаў розных партый у класічных аперэтах, музычных камедыях і мюзіклах.

Сёння, 1 траўня, свой юбілей адзначае народная артыстка Беларусі Наталля Гайда, зорка беларускай аперэты. Вашай увазе - рэдкае відэа 1970-х гадоў з архіва кінафотафонадакументаў.

Наталля Гайда нарадзілася ў Свярдлоўску (у савецкі час так называўся Екацярынбург) і першапачаткова планавала звязаць сваё жыццё з юрыспрудэнцыяй (яна скончыла Свярдлоўскі юрыдычны інстытут спецыяльнасці «правазнаўства»). Але жаданне выступаць на сцэне аказалася мацнейшым: Наталля Віктараўна паступіла ў Уральскую дзяржаўную кансерваторыю і ўжо на чацвёртым курсе выйшла на сцэну Свярдлоўскага тэатра оперы і балета, піша tut.by.

У 1969 годзе яна разам з мужам Юрыем Бастрыковым (у будучыні народным артыстам Беларусі) атрымала запрашэнне з Менска і перайшла ў трупу Опернага тэатра. Але яе лёгкае лірыка-каларатурнае сапрана больш падыходзіла да аперэты. Таму калі праз год у горадзе быў створаны Тэатр музкамедыі, Гайда перайшла ў новы калектыў і хутка стала самай яркай зоркай менскай трупы.

Доўгія гады музкамедыі - у адрозненне ад балетнай трупы Опернага, лепшых тэатраў драмы і лялек - не магла пахваліцца моцнымі рэжысёрскімі працамі. Таму масавы глядач хадзіў менавіта на Гайду.

У архіўным відэа вы можаце ўбачыць Наталлю Віктараўну ў аперэце «Марыца», пастаўленай у 1975 годзе. А наогул яна выканала больш за шэсць дзясяткаў розных партый у класічных аперэтах, музычных камедыях, мюзіклах і дагэтуль выходзіць на сцэну роднага Музычнага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках