28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сузнавальнік Facebook запатрабаваў ад уладаў ЗША пазбавіць Цукерберга манаполіі на рынку

Сузнавальнік Facebook запатрабаваў ад уладаў ЗША пазбавіць Цукерберга манаполіі на рынку
КРЫС Х'ЮЗ

Федэральная гандлёвая камісія здзейсніла памылку, дазволіўшы Facebook набыць Instagram і WhatsApp.

Сузнавальнік найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі Facebook Крыс Х'юз упэўнены, што ўлады ЗША павінны пазбавіць кіраўніка кампаніі Марка Цукерберга манапольных пазіцый на рынку і вывесці прыкладанне для абмену фатаграфіямі Instagram і мэсэнджар WhatsApp з-пад ягонага кантролю, паведамляе dw.com.

Адпаведнае меркаванне Х'юз выказаў у каментары для The New York Times, які газета апублікавала ў чацвер, 9 траўня.

"Самая вялікая памылка Федэральнай гандлёвай камісіі (ФГК; сочыць у ЗША за выкананнем антыманапольнага заканадаўства. – Рэд.) складалася ў тым, каб дазволіць Facebook набыць Instagram і WhatsApp", – упэўнены амерыканскі прадпрымальнік.

Паводле словаў Х'юза, у 2012 годзе гэтыя новыя сэрвісы наступалі на пяткі Facebook, паколькі яны былі распрацаваныя непасрэдна для выкарыстання на смартфонах, а карпарацыя яшчэ толькі спрабавала раскруціцца на гэтых прыладах. "Марк (Цукерберг. – Рэд.) набыў іх, а ФГК гэта ўхваліла", – адзначыў Крыс Х'юз, дадаўшы, што ўлады ЗША павінны ўзяць сітуацыю пад кантроль.

"Ён вызначае правілы"

Кіраванне Facebook мае ролю хутчэй кансультацыйнага камітэта, але не нагляднага органа, канстатаваў аўтар публікацыі.

Паводле словаў Х'юза, Цукерберг фактычна валодае 60 адсоткамі акцый кампаніі і таму аднаасобна можа пастанаўляць, як наладзіць алгарытмы Facebook, што карыстальнікі будуць бачыць у стужцы, якія налады прыватнасці яны змогуць выкарыстоўваць і якія з іх паведамленняў будуць дастаўленыя. Кіраўнік карпарацыі вызначае правілы, якія менавіта выказванні меркаваць падбухторвальнымі да распальвання нянавісці.

Акрамя таго, у кіраўніка Facebook Inc. дастаткова рэсурсаў, каб набыць кампанію канкурэнта, заблакаваць ейную дзейнасць або скапіяваць ейную прадукцыю, упэўнены аўтар калонкі.

Ад Цукерберга патрабуюць сысці з пасады рады дырэктараў

Напярэдадні чарговага гадавога сходу акцыянераў Facebook, прызначанага на 30 траўня, частка з іх запатрабавала, каб Цукерберг сышоў з пасады старшыні рады дырэктараў. У заяве на сайце Камісіі каштоўных папераў і біржаў ЗША адзначалася, што ў выніку шэрагу пралікаў кіраўніцтва кампанія страціла 40 адсоткаў ацэнкавага кошту, пачынаючы з ліпеня 2018 года. Аўтары заявы ўсклалі адказнасць за гэтыя страты непасрэдна на Цукерберга, які, на іхнюю думку, фактычна аднаасобна кіруе кампаніяй.

Для аптымізацыі яе працы прапаноўвалася, сярод іншага, абраць замест Марка Цукерберга незалежнага старшыню рады дырэктараў Facebook. Цукерберг займае гэтую пасаду з 2012 года, адначасова з'яўляючыся і генеральным дырэктарам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках