20 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Жыхары Магілёва разгадваюць рэбус на тарцы новабудоўлі

4
Фотафакт: Жыхары Магілёва разгадваюць рэбус на тарцы новабудоўлі

Што гэта?

Жыццё не стаіць на месцы, і забудоўшчыкі разам з ім. Сёння пакупнікам кватэр недастаткова бетонных сцен з дзіркай для святла, піша onliner.by.

У новабудоўлі павінна быць нейкая загадка, якая аб'яднала б жыхароў у агульным імкненні яе разгадаць. Пару гадоў таму ва ўсім Менску былі расстаўленыя рэкламныя білборды са слоганам «Vogue - гэта загадка». Тады аб жылым комплексе сапраўды нічога не было вядома: ні эскізаў, ні плановак. Але цяпер загадка Vogue перастала бударажыць розум чалавецтва: звычайная высокашчыльная «сцяна» ў цэнтры горада са сваімі вартасцямі і недахопамі. Магілёўскі УКБ пайшоў далей і намаляваў на тарцы гатовай новабудоўлі на вуліцы Стасава табліцу 6×4 з лікамі ў некаторых вочках. Магілёўцы не на жарт збянтэжыліся.

«Чарговая загадка Магілёва, новыя дамы на чыгунцы, што значаць лічбы ў сетцы?» - задаецца пытаннем Аляксандр Міхайлаў, падпісант супольнасці «Магілёў Live» «Вкрнтакте». А іншыя жыхары горада спрабуюць на яго адказаць. Паспрабуйце адгадаць і вы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках