20 красавiка 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прымусова выслала інгушскага блогера Ісмаіла НальгІева

Беларусь прымусова выслала інгушскага блогера Ісмаіла НальгІева
ІСМАІЛ НАЛЬГІЕЎ

Яго вывезлі ў РФ на машыне.

8 траўня ў Менску быў затрыманы Ісмаіл Нальгіеў, блогер і ўдзельнік пратэстаў у Інгушэціі. Ён спрабаваў вылецець у Прагу, але беларускія памежнікі не прапусцілі яго, піша tut.by.

Са слоў адваката, затрыманы не ведаў, што яго ўключылі ў міждзяржаўны вышук, пераслед ён звязвае са сваёй апазіцыйнай палітычнай дзейнасцю. Адвакат падаў скаргу на пастанову аб прымусовай высылцы замежніка. Нягледзячы на гэта, Нальгіева на аўтамабіле вывезлі ў Расею. Блогер усур'ёз баіцца за сваё жыццё.

Вядома, што Ісмаіл Нальгіеў ніколі да гэтага не быў у Беларусі, не ўчыняў тут злачынстваў, не мае запазычанасці па штрафах. Ён прыехаў з Масквы ў Менск на аўто, каб паляцець у Прагу. У аэрапорце яго і затрымалі. Праз два дні намесніца начальніка АГІМ Кастрычніцкага РУУС прыняла пастанову аб ягонай прымусовай высылцы «ў інтарэсах грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод грамадзян».

Нальгіеў, са слоў адваката Антона Гашынскага, намагае, што не ведаў пра тое, што яго ўключылі ў міждзяржаўны вышук, на радзіме яму не выстаўлялі абвінавачванняў ва ўчыненні злачынстваў. Беларускія праваахоўнікі не прапаноўвалі Нальгіеву добраахвотна пакінуць Беларусь.

Ісмаіл Нальгіеў з'яўляецца кіраўніком грамадскага аб'яднання «Выбар Інгушэціі», выступаў актыўным удзельнікам пратэстаў супраць дамовы аб мяжы паміж Чачэніяй і Інгушэціяй. Масавыя пратэсты ў Інгушэціі пачаліся ў верасні 2018 года пасля таго, як кіраўнікі рэспублік падпісалі пагадненне аб мяжы. Паміж рэспублікамі павінен быць праведзены абмен нежылымі тэрыторыямі Надцярэчнага раёна Інгушэціі ды Малгабецкага раёна Чачэніі. На думку праціўнікаў пагаднення, яно не з'яўляецца раўнацэнным для абодвух бакоў. Паводле выдання «Кавказский узел», пасля масавага мітынгу ў Магасе і сутыкненняў актывістаў з сілавікамі ў Інгушэціі праходзяць затрыманні, арышты і ператрусы. З 2 красавіка былі затрыманыя не менш за 40 актывістаў.

Нальгіеў упэўнены, што пераслед звязаны з ягонай апазіцыйнай дзейнасцю і мае палітычны характар. У скарзе адваката адзначаецца, што ў выпадку высылкі ў дачыненні да Ісмаіла могуць быць ужытыя катаванні, жорсткае абыходжанне як помста за ягоную дзейнасць, маецца верагоднасць ягонага забойства.

Паводле закону, з Беларусі не могуць быць выдвараныя грамадзяне, якім у краіне высылкі пагражае небяспека праз іх палітычныя перакананні, існуе пагроза іх здароўю і жыццю. Скарга адваката на імя начальніка ГУУС Менгарвыканкама была зарэгістраваная а 13.15, а ўжо а 15.00 стала вядома, што Нальгіева вывезлі з Беларусі ў Расею.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках