18 красавiка 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмоцыі пасля 70 гадоў уплываюць на працягласць жыцця

1
Эмоцыі пасля 70 гадоў уплываюць на працягласць жыцця

У некаторых выпадках злосць можа быць карысная, аднак гэты эфект мае ўзроставыя абмежаванні.

Навукоўцы з універсітэта Канкорд у Канадзе звязалі ўплыў эмоцый з працягласцю жыцця пажылых людзей.

Даследчыкі назіралі за жыццём двух сотняў пажылых грамадзян Манрэаля, чый век складаў ад 59 да 93 гадоў, а таксама збіралі пробы крыві і праводзілі апытанні пра тое, як часта яны ўпадалі ў дэпрэсію, піша «Вокруг света».

У выніку навукоўцы прыйшлі да высновы, што часта злосныя пажылыя людзі больш за іншых пакутуюць ад запаленняў і хранічных хвароб і ў сярэднім жывуць менш.

Мяркуецца, што негатыўныя эмоцыі могуць матываваць людзей, што толькі зазналі сталыя гады жыцця, і прымушаць іх весці больш актыўнае жыццё. Гэта ўмацоўвае працу цягліц і сэрца і робіць пажылых людзей менш схільнымі да інфарктаў і інсультаў.

Аднак актыўнасць становіцца менш верагоднай на восьмым ці дзявятым дзясятку гадоў. У выніку гэтага злосць прыносіць толькі павышаны ўзровень стрэсу, што негатыўна адбіваецца на здароўі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках