19 красавiка 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Сіцыліі распрадаюць дамы па €1

10
На Сіцыліі распрадаюць дамы па €1

На продаж выстаўлена сотня закінутых дамоў у камуне Мусамелі ў цэнтральнай частцы вострава.

Набыць дом усяго за €1 можна будзе пры адной умове: новы ўладальнік абавязваецца адрамантаваць яго на працягу года. У адваротным выпадку пакупніку пагражае страта дэпазіту ў 5000 еўраў. У студзені 2019 года распродаж пачаўся з дамоў у Самбуку, піша «Вокруг света».

Як чакаецца, рамонт абыдзецца ўладальніку ў сярэднім у 10 000 еўраў за квадратны метр, адміністрацыйныя выдаткі складуць да 120 000 еўраў. У найбліжэйшы час колькасць дамоў для продажу будзе павялічаная да 400.

У камуне Мусамелі зараз пражываюць блізу 11 000 чалавек. Сярод мясцовых славутасцяў - сярэднявечны замак і старажытныя цэрквы. Захады італьянскіх уладаў накіраваная на тое, каб захаваць невялікую камуну, бо многія мясцовыя жыхары пакідаюць свае дамы і перасяляюцца ў гарады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках