19 верасня 2019, Чацвер, 1:51
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

NEXTA: Смешны загад разасланы ва ўсе беларускія органы міліцыі

80
NEXTA: Смешны загад разасланы ва ўсе беларускія органы міліцыі
СЦЯПАН СВЯТЛОЎ

Фраза «справы шытыя белымі ніткамі» набыла цалкам прамы сэнс.

Чарговы смешны загад з грыфам «Для службовага карыстання» разасланы ва ўсе беларускія органы ўнутраных справаў: беларускім міліцыянтам катэгарычна забаранілі карыстацца канцылярскімі стэплерамі для сшывання гэтых самых унутраных справаў, піша блогер NEXTA ў сваім тэлеграм-канале.

З гэтага часу ўсе матэрыялы участковых, інспектараў у справах няпоўнагадовых, оперупаўнаважаных і іншых супрацоўнікаў павінны сшываць строга па-старому – іголкамі і ніткамі. Выключна белымі або можна выкарыстоўваць іншыя колеры – загад не ўдакладняе (мабыць, усё ж можна).

Беларускім міліцыянтам ініцыятыва, мякка кажучы, не спадабалася – ніткамі з гэтага часу даводзіцца сшываць нават дакументы, якія складаюцца з 2-3 старонак. Асабліва новаўвядзенне прынесла клопатаў участковым інспектарам, у вытворчасці якіх можа штодзённа знаходзіцца дзясятак матэрыялаў праверкі, чаму іхні маленькія кабінецікі ў сотнях ГАМ і АПАП ўжо ператварыліся ў швачныя майстэрні.

Нітак і іголак, дарэчы, у МУС не выдалі. Таму бедныя ўчастковыя, дазнавальнікі, інспектары ІСН і аператыўнікі просяць сваіх «кліентаў» – падазраваных, сведкаў і пацярпелых – прыносіць іх з сабой.

Прычына маразму, як неафіцыйна паведамілі супрацоўнікі беларускай міліцыі, – вытворчы траўматызм. Нібыта дужкай ад стэплера параніўся пры перакладанні паперак нехта з высокага кіраўніцтва. Цяпер пакутуюць усе, а фраза «справы шытыя белымі ніткамі» набыла не толькі пераносны сэнс, але і цалкам прамы.