29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я не давяраў Уцюрыну, таму яго перавялі ў Раду бяспекі

96
Лукашэнка: Я не давяраў Уцюрыну, таму яго перавялі ў Раду бяспекі

Дыктатар пракаментаваў арышт намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з журналістамі пры наведванні Студэнцкай вёскі пракаментаваў затрыманне былога намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына, паведамляе БелТА.

"Калі б ён у мяне быў па-за падазрэннямі, ён бы да гэтага часу працаваў кіраўніком Службы бяспекі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Ужо тады да яго былі пытанні. У мяне былі пэўныя падозранні. Яму быў дадзены шанец".

Кіраўнік растлумачыў, што Андрэй Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Раду бяспекі.

"Літаральна праз некалькі месяцаў мне даклалі пра тое, што да яго ёсць пытанні", – адзначыў дыктатар.

У красавіку стала вядома пра затрыманне Андрэя Уцюрына паводле падазрэння ў карупцыі. Указам Лукашэнкі 24 красавіка ён быў вызвалены ад пасады "за правіны, што дыскрэдытуюць званне вайскоўца". Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў 4 траўня, што намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэй Уцюрын быў затрыманы пры атрыманні хабару $148,6 тыс. ад прадстаўніка расейскай камерцыйнай структуры за спрыянне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Беларусі.

Былому намесніку дзяржсакратара Рады бяспекі высунутае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства паводле ч.3 арт.430 (атрыманне хабару) КК, другой асобе – у даванні хабару. Абодва абвінавачаныя прызналі віну паводле гэтага эпізоду ў поўным аб'ёме, адзначае БелТА.

Версіі арышту Андрэя Уцюрына вылучаліся розныя – ад сувязяў з ФСБ РФ (Уцюрын нарадзіўся і вучыўся ў Расеі, актыўна сябруе з калегамі ў маскоўскіх спецслужбах) да змовы з групай з пяці-шасці генералаў і палкоўнікаў супраць Лукашэнкі аж да "фізічнай ліквідацыі". Гэты арышт адметны яшчэ і тым, што Уцюрын уваходзіў у самае блізкае кола Лукашэнкі, якога ахоўваў з 1995 г. І нават гадаваў ягонага малодшага сына Мікалая, літаральна замяняючы яму бацьку.

Адначасова з Уцюрыным КДБ Беларусі арыштаваў гендырэктара дзяржаўнага тэлекамунікацыйнага манапаліста – кампаніі "Белтэлекам" – Сяргея Сівадзедава, а таксама трох ягоных супрацоўнікаў. Усім ім (уключаючы Уцюрына) ставіцца ў віну атрыманне хабараў ад расейскіх кампаній на агульную суму блізу 170 тыс. дал. А неафіцыйна – фактычная перадача беларускага канала падлучэння да інтэрнэту пад кантроль адпаведных установаў Расеі.

З'яўляюцца інсайдарскія "злівы", якія паведамляюць, што ў Беларусі ФСБ наладзіла цэлую сістэму праслушак і назіранняў за чыноўнікамі, вайскоўцамі і палітыкамі.

Расейскі журналіст, галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Сяргей Дарэнка паведамляў, што акрамя гэтага ў Менску прайшлі новыя арышты: магчыма, затрыманыя яшчэ два высокапастаўленыя прадстаўнікі сілавых структураў – намеснік кіраўніка службы аховы Лукашэнкі і камандзір групы «Альфа». Прайшлі ператрусы ў кіраўніцтве КДБ і Міністэрстве абароны.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках