Памежнікі раяць не ехаць у Польшчу праз «Брузгі»
- 11.05.2019, 15:11
- 9,698
У пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы магчымыя цяжкасці руху транспарту.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
У «Брузгах» прадаўжаецца рэканструкцыя. Вядуцца работы пашырэння дарогі. Плануецца ўладкаваць па чатыры паласы ў кожным кірунку. «З 11 траўня пры выездзе з пункта пропуску ў Польшчу рух транспарту арганізаваны толькі па дзвюх палосах - адна на ўезд, а другая на выезд», - праінфармавалі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
ГПК рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю і па магчымасці выбіраць альтэрнатыўныя маршруты выезду ў Польшчу. За становішчам перад пунктамі пропуску можна сачыць на інфармацыйным партале Дзяржпамежкамітэта.