28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты ў тунэлебудаўніцтве прапануюць перанесці жыццё гарадоў пад зямлю

3
Спецыялісты ў тунэлебудаўніцтве прапануюць перанесці жыццё гарадоў пад зямлю
КРЫНІЦА:VOKRUGSVETA.UA

Экспэрты заяўляюць, што ад глабальнага пацяплення чалавецтва выратуюць катакомбы.

Жыццё пад зямлёй можа выратаваць чалавецтва ад змяненняў клімату і перанасялення, мяркуюць экспэрты горадабудаўніцтва, піша «Вокруг света».

Інжынеры, якія сабраліся на Сусветны тунэльны кангрэс у Неапалі - адну з самых значных падзей у сферы тунэлебудаўніцтва - абмеркавалі перспектывы развіцця падземных прастор. Сёлета кангрэс праходзіў з 3 да 9 траўня 2019 года.

Экспэрты мяркуюць, што з дапамогай перапрафілявання падземных структур можна лёгка дасягнуць «17 мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (ЦУР)» ААН, якія ахопліваюць як ачыстку мегаполісаў ад забруджвання, так і спыненне голаду ў свеце.

КРЫНІЦА: VOKRUGSVETA.UA

«Мы штогод губляем вялікую колькасць ворных зямель (у выніку дэградацыі глебы, урбанізацыі і інтэнсіўнага земляробства), гэта адбываецца імкліва. А мы павінны павялічваць іх, каб пракарміць насельніцтва свету, - кажа Хан Адміраал, удзельнік Кангрэсу. - Падземныя прасторы можна лёгка выкарыстоўваць для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Сучасная аквапоніка, напрыклад, дазваляе адначасова вырошчваць і рыбу і сельскагаспадарчыя культуры. Калі такія фермы размясціць пад гарадамі, можна знізіць нагрузку на ланцужок паставак харчавання і значна скараціць транспартныя выдаткі».

КРЫНІЦА: VOKRUGSVETA.UA

«Мікра-зеляніна - малюсенькія саджанцы такіх раслін, як фенхель, радыска або каляндра - ужо вырошчваюць пад зямлёй, - кажа галандскі інжынер-тунэлебудаўнік. - Ці можна дадаць сою або лубін у якасці заменнікаў жывёльнага бялку, што паменшыць залежнасць ад аднаго з найбуйнейшых разбуральнікаў клімату - мясной прамысловасці».

Падзямеллі здольныя абараніць жыхароў гарадоў ад экстрэмальных змяненняў клімату, мяркуюць экспэрты. У некаторых краінах пра гэта задумваюцца сур'ёзна. Напрыклад, Сінгапур і Ганконг ва ўсю будуюць падземныя грамадскія установы - універсітэты і бібліятэкі, гандлёвыя цэнтры, кінатэатры і спартовыя комплексы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках