19 красавiка 2024, Пятніца, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая самая карысная для сэрца дыета

4
Названая самая карысная для сэрца дыета

Спецыялісты больш за 13 гадоў назіралі за харчаваннем людзей.

Дыета DASH (дыетычны падыход да спынення гіпертаніі) зніжае рызыку развіцця сардэчнай недастатковасці на 50 адсоткаў, высветлілі амерыканскія навукоўцы.

Спецыялісты больш за 13 гадоў назіралі за харчаваннем людзей ва ўзросце да 75 гадоў, паведамляе MedicalXpress са спасылкай на даследаванне, апублікаванае ў American Journal of Preventive Medicine (пераклад – ria.ru).

"Даследаванне паказала, што прыхільнасць да дыеты DASH можа спрыяць памяншэнню рызыкі развіцця сардэчнай недастатковасці. Гэта больш эфектыўна за любыя лекі", – заявіла галоўная аўтарка даследавання Клаўдыя Л. Кампас.

Дыета DASH прадугледжвае частковую або поўную адмову ад солеўтрымальнай ежы, алкаголю і замену багатых на натрый прадуктаў харчавання.

Гэты тып харчавання мае на ўвазе ўжыванне вялікай колькасці свежай гародніны і садавіны, арэхаў, цэльназерневага хлеба, мяса свойскай птушкі, рыбы, а таксама нятлустых малочных прадуктаў.

У студзені дыета DASH заняла другое месца ў рэйтынгу найлепшых тыпаў харчавання на 2019 г., апублікаваным у часопісе U.S. News & World Report.

Эксперты прыйшлі да высновы, што яна эфектыўная для агульнага аздараўлення арганізма, стабілізацыі крывянога ціску, а таксама ачышчэння органаў страўнікава-кішачнага тракту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках