24 красавiка 2024, Серада, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткойна перавысіў $7500 ўпершыню за дзевяць месяцаў

6
Курс біткойна перавысіў $7500 ўпершыню за дзевяць месяцаў

Курс біткойна дасягнуў максімуму са жніўня 2018 года.

Падчас таргоў нядзелі яго сярэднеўзважаны курс падняўся вышэй за адзнаку $7500 - а 16:36 паводле менскага часу кошт адной лічбавай манеты дасягнуў $7577. Адначасова з гэтым доля біткойна на рынку крыптавалют дасягнула 59% - самы высокі паказчык за апошнія 17 месяцаў, паведамляе kommersant.ru.

Прыкметна дадалі ў кошце і альткойны. Так, напрыклад, кошт эфіру, другой паводле папулярнасці крыптавалюты, дасягнуў $200, чаго ёй не ўдавалася зрабіць з сярэдзіны лістапада 2018 года. У выніку рынкавая капіталізацыя ўсіх лічбавых валют дасягнула $219 млрд - максімум за паўгода.

Зрэшты, за рэзкім узлётам каціроўкі біткойна папаўзлі ўніз, а на момант напісання гэтай навіны яго курс вагаецца ў раёне $6900. Такім чынам яго кошт адкаціўся да паказчыкаў суботы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках